Што ты насамрэч ведаеш?

Ёсць людзі, якія маюць сваё меркаванне практычна па любых пытаннях: і як масты масціць, і як дзяцей расціць. Падобныя паводзіны могуць шмат пра што сказаць, бо тут мае месца эфект Данінга-Кругера. Названы эфект гэта кагнітыўнае скажэнне сутнасць якога ў наступным: людзі з нізкай кваліфікацыяй маюць завышаныя ўяўленні пра свае кагнітыўныя здольнасці; у той час, як высокакваліфікаваныя асобы схільныя заніжаць свае здольнасці і лічыць сябе ніжэй за сярэдняга.


Чаму так? Прычына ў заганным коле: чым менш ты абазнаны ў прадмеце, тым менш бачыш прагалаў ва ўласных ведах. І наадварот: чым больш ты абазнаны, тым больш бачыш незасвоеных аспектаў тэмы. У выніку, пакуль сапраўдны акадэмік будзе знаходзіць бясконцыя «але» і сумнявацца ў правамернасці сваіх высноў, які-небудзь прыблатнёны пацанчык усё раскладзе па паняццях. У Snob пра гэта ё цудоўны артыкул з нагляднымі прыкладамі. 

 

Навучыся казаць «я ня ведаю»

 

У ходзе эксперыментаў было даказана, што, ведаючы некаторыя ключавыя словы па прадмеце, людзі схільныя лічыць, што ведаюць і адказ на пытанне. Але гэта ілюзія. Адкуль у цябе тое ці іншае меркаванне? На якім грунце ты яго сфармаваў? Колькі часу патраціў на тое, каб прыйсці да пэўнай высновы? Ці траціў ты на гэта час увогуле?

Сачы за тым, на колькі добра ты разумееш сэнс слоў. Якімі карыстаешся сам, або якія кажуць табе. Семантычная дакладнасць дысцыплінуе мысленне і не дапускае дваістых шматзначных трактовак. Недакладнае выкарыстанне паняццяў дае люфт асацыяцый, што часам прыводзіць да сур'ёзных скажэнняў карціны рэальнасці. Напрыклад,  што лічыць таталітарызмам,  здрадай або адкрытасцю розуму? Адказы розных людзей могуць моцна адрознівацца, што не дасі паразумецца. Але што яшчэ больш непрыемна — ты можаш заблытацца сам, або адчуць,  што ўсё ясна,  хаця яснасць гэтая ўяўная.

Семантычная недакладнасць — гэта вобразнае акругленне. Прыклад з матэматыкі: нам трэба скласці дзве лічбы — 3 і 7. Груба акрыгліўшы, дзеля прастаты, маем: 5+10=15. Але добра відаць, што 3 гэта не 5, і 7 — не 10, і іхняя сума 10 а не 15. Розніца істотная. Тое самае адбываецца і з нашымі меркаваннямі,  калі мы ігнаруем дэталі і акругляем вядомую нам інфармацыю да шаблонных значэнняў. Так прасцей і хутчэй, але адказы на сур'ёзныя пытанні атрымліваюцца ў лепшым выпадку недакладнымі. У горшым — папросту няправільнымі. Але для нас яны набываюць статус блізкі для ісціны. 

 

Ты ведаеш значна менш, чым табе здаецца. Частка тваіх ведаў — фікцыя. Гэта стане відавочна, як толькі пачнеш крытычна ставіцца да ўласных перакананняў.

 

Адкрыта казаць, «я ня ведаю», гэта навык, які адкрывае цудоўныя перспектывы пазнання. І вось чаму: калі табе здаецца, што ты нешта ведаеш і ты лічыш сябе абазнаным, ты запаўняеш прагал ва ўласных ведах пустышкай — эмоцыяй, маральнай ацэнкай або штампам. Прызнанне ж уласнай некампетэнтнасці дае табе магчымасць сапраўды даведацца, авалодаць якаснай інфармацыяй. 

 

Калі ты ня маеш адказу на нейкае пытанне, так і кажы «я ня ведаю». Пакуль ня ведаеш. Калі з'явіцца больш інфармацыі, фактаў, доказаў, ты іх абавязкова разгледзіш, а пакуль — пакідаеш пустое месца. І хай цябе не бянтэжыць гэта прагал.

Видео

Ещё видео
Watch the video

Медиа-карантин

Показать ещё

Большасць людзей хоча: мець простыя адказы на складаныя пытанні – падзяліць усё на дабро і зло; пачуць пацвярджэнне сваім стэрэатыпам; адчуваць прыналежнасць да вялікай...

Ёсць уяўленні і нават цэлыя сістэмы перакананняў, якія вельмі падобныя да праўды, але за якімі не стаіць нічога акрамя (сама)падману, аблуды, прагі...