Чаму ідэалагічныя погляды адключаюць вашыя мазгі

                       


Чаму ідэалагічныя погляды адключаюць вашыя мазгі

Большая колькасць інфармацыі не робіць разумнейшым, калі чалавек мае цвёрдыя палітычныя перакананні.


Мантра шматлікіх медыя-праектаў абапіраецца на краевугольным камені: большая колькасць інфармацыі вядзе да адукацыі масаў. Маўляў, каб беларусы былі больш адукаваныя і валодалі ўсёй адэкватнай інфармацыяй пра бюджэт, медыцыну, вайсковыя выдаткі, унутраную і вонкавую палітыку  –  мы жылі б у іншай краіне. З распаўсюджаннем інтэрнэту інфармацыя стала больш даступнай, але многія змены праходзяць міма Беларусі. Чаму?

Гіпотэза большай колькасці інфармацыі

У паўсядзённым жыцці лёгка можна ўявіць людзей, якія пры аднолькавай зыходнай інфармацыі, але пры адрозных палітычных поглядах прыходзяць да супрацьлеглых высноваў. Выбітным прыкладам стаў пачатак канфлікту на Данбасе. Мазгі адных людзей абсалютна ігнаравалі ўдзел расійскіх вайскоўцаў у аперацыі, а мазгі іншых не заўважалі жыхароў рэгіёна, якія негатыўна ўспрынялі змены, прынесеныя Еўрамайданам.

Такі феномен тлумачыць гіпотэза большай колькасці інфармацыі. Існуе меркаванне, што прычынай большасці зацятых палітычных канфліктаў з’яўляецца простае чалавечае непаразуменне. Напрыклад, у кантэксце ЗША, калі б грамадзяне валодалі большай інфармацыяй пра кліматычныя змены, падатковы рэжым, вайну ў Іраку альбо дэфіцыт бюджэту, то сённяшніх палітычных канфліктаў не існавала б.

 

Аднак, гіпотэза доступу да большай інфармацыі не проста не мае фактычнага абгрунтавання — яна дзейнічае ў адваротным накірунку.

 

Даследаванні пад кіраўніцтвам прафесара Кагана з Ельскага ўніверсітэту паказваюць: чым больш інфармацыі атрымліваюць супрацьлеглыя палітычныя апаненты, тым больш глыбокімі становяцца іх канфлікты. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што існуюць некаторыя віды дыскусіяў, дзе людзі не настолькі хочуць знайсці правільны адказ у абмеркаванні, наколькі яны хочуць перамагчы ў спрэчцы.

Пры наяўнасці аднолькавай інфармацыі для рашэння простага матэматычнага задання прадстаўнікі “рэспубліканцаў” і “дэмакратаў” вырашалі задачы аднолькава паспяхова. Але калі зыходныя звесткі былі змененыя і ўдзельнікі мусілі вырашыць матэматычную задачу, якая мела або пацвердзіць, або зняпраўдзіць іх палітычныя меркаванні, вынік быў іншым. Удзельнікі з лепшымі матэматычнымі здольнасцямі былі менш схільныя да таго, каб вырашыць задачу правільна, калі гэта азначала б абвяржэнне іх палітычных меркаванняў.

 

Людзі не хацелі выкарыстоўваць аналітычныя навыкі, каб атрымаць правільны адказ — яны хацелі атрымаць той адказ, які бы ім пасаваў.

 

Такім чынам, размова ідзе не пра колькасць і даступнасць інфармацыі. Разумнейшыя, больш адукаваныя грамадзяне не скончаць палітычных канфліктаў. Адукаваная грамадскасць азначае толькі тое, што ўдзельнікі будуць лепш падрыхтаванымі, каб адстойваць свае погляды ў спрэчках.

Як палітыка адурняе беларусаў

Большая колькасць інфармацыі вядзе да таго, што людзі перастаюць яе крытычна ўспрымаць і вераць відавочным фэйкам. Выпадак дзяржаўных СМІ тут можна наагул апусціць, бо тыя часта свядома маніпулююць інфармацыяй. Але нават у незалежнай прасторы існуюць прыклады, калі людзі вераць навінам толькі таму, што гэта адпавядае іх палітычным перакананням.

 

Адзін з падобных міфаў – гэта колькасць супрацоўнікаў МУС у Беларусі.

 

Вялікая колькасць беларускіх незалежных парталаў піша (і пра гэта нядаўна казала Таццяна Караткевіч), што ў нас 1 442 міліцыянтаў на 100 тыс. насельніцтва (то бок, каля 150 тыс. міліцыянтаў на ўсю Беларусь). Гэтыя звесткі падаюцца нібыта паводле даследаванняў ААН, але крыніцы такіх падлікаў знайсці цяжка. Для параўнання, можна паглядзець больш абгрунтаванае меркаванне BSblog, дзе прыводзяцца і паказваюцца больш рэалістычныя лічбы: ад 70 да 80 тыс. прадстаўнікоў МУС.

Такім чынам, больш важнай становіцца не проста колькасць інфармацыі, а здольнасць аналізаваць любыя дадзеныя. Каб паспяхова функцыянаваць у інфармацыйным свеце, варта мець крытычны погляд на крыніцы інфармацыі. І што самае галоўнае — трэба ўсведамляць, што аб’ектыўны аналіз можа прывесці да меркаванняў, якія могуць пярэчыць нашым палітычным поглядам. 

 

Арыгінал матэрыялу тут
Аўтар: Марыя Русак.

Видео

Ещё видео
Watch the video

Медиа-карантин

Показать ещё

Большасць людзей хоча: мець простыя адказы на складаныя пытанні – падзяліць усё на дабро і зло; пачуць пацвярджэнне сваім стэрэатыпам; адчуваць прыналежнасць да вялікай...

Ёсць уяўленні і нават цэлыя сістэмы перакананняў, якія вельмі падобныя да праўды, але за якімі не стаіць нічога акрамя (сама)падману, аблуды, прагі...