Пра Homo sapiens. Тэзісна

                       


Пра Homo sapiens. Тэзісна

З Дарвінам шмат спрачаліся і многія дасюль спрабуюць гэтым займацца. Але пацвердзіць справядлівасць слоў сціплага даследчыка з Туманнага альбіёна вельмі проста: мауглеоіды — дзеці, што выраслі сярод жывёл, не становяцца людзмі. Яны ж феральныя дзеці. Азнаёміўшыся з такімі выпадкамі байка пра Маўглі пачынае здавацца недарэчнай лухтой. Але падобныя факты як ніякія іншыя сведчаць пра тое, што Чалавек — прадукт соцыюму. 


Што такое чалавек?

Не ў анатамічным сэнсе. Што адрознівае нас ад іншых жывёл? Яшчэ ў ХІХ стагоддзі, калі падобныя заявы былі зусім не ў трэндзе, Чарль Дарвін выказаў думку, што розніца між розумам чалавека і іншых жывых істот хутчэй колькасная, чым якасная. Гэта значыць, што чалавек не нараджаецца Чалавекам. 

 

Мы сацыяльны від. Нават больш за тое — гіперсацыяльны. І гэта тое, што робіць нас людзьмі.

 

Чалавек ня можа адзін. Належаць да хоць нейкай сацыяльнай — групы наш вытачаны эвалюцыяй мозг лічыць настолькі важным, што нават звычайная адсутнасць сяброў выклікае зацяжную стрэсавую рэакцыю — дэпросію. Небяспека ж астацца па-за групай выклікае жах. У гэта цяжка паверыць, бо сучаснае жыццё амаль не пакідае такой магчымасці. Але гэта факт. Прыналежнасць да групы падвышала шанцы на выжыванне ў шмат разоў на працягу 99,9% чалавечай гісторыі. Тут карэніцца альтруізм, патрыятызм і клінічная ксенафобія, пра што вельмі даступна рассказваецца ў роліку «Звярыны вышчар патрыятызму».

Але мала проста належаць да групы. Кожны чалец групы мае свой статус у ёй. Паніжэнне статусу перажываецца вельмі балюча, а падвышэнне выклікае буру станоўчых эмоцый. За статус, за месца ў сацыяльнай іерархіі, нават самыя лянівыя і баязлівыя з нас, часам б'юцца да крыві. Зрэшты нашая гіперсацыяльнасць дае магчымасць уваходзіць у розныя групы: калі не задалося на працы, можна рэалізавацца ў хобі, або з пацанамі пад пад'ездам. Акрамя таго нашая матэрыяльная культура дазваляе штучна падвысіць свой статус хаця б у вачах патэнцыйнага полавага партнёра статуснымі рэчамі: айФонамі, сабалямі і залатымі ланцугамі.

Падсумоўваючы: чалавек — статкавая жывёла, апантаная двума падсвядомымі сацыяльнымі страхамі: быць выгнанай са статку і стацца ў статку апошняй. Пры пэўных умовах кожны з нас можа пайсці практычна на ўсё, прыняць любую праўду і ўзоры паводзінаў, дзеля ўнікнення названых непрыемнасцяў. І ў гэтыя моманты пытанні маралі становяцца вельмі адноснымі і гнуткімі. 

 

Высокі ранг у чалавечым статку звычайна называюць харызмай. Рэагаванне на харызму, падначаленне харызматычнаму лідэру — тыповая праявы статкавага інстынкту, уласцівая кожнаму з нас.

 

Што яшчэ?

Эканомія энэргіі

Ніводзін рух мы ня робім без дастатковай матывацыі. З пункту гледжання нэйрабіялогіі, любое дзеянне гэта мікрааргазмам. І гэта адзінае, што змушае нас дзейнічаць: хадзіць, пісаць ці калупаць у носе. А таксама — думаць.

Мы разумныя, так. Але з прычыны таго, што мозг вельмі энэргаёмісты орган — спажывае без малога 25% глюкозы пры сур'ёзных інтэлектуальных нагрузках — аптымізацыя ягонай працы любымі спосабамі пытанне вечна актуальнае. Менавіта з гэтай прычыны і трэба вучыцца думаць, думаць скептычна, крытычна, увесь час фармулюючы асэнсаваныя пытанні да рэальнасці. 

 

Інтэлектуальная сквапнасць — імкненне ісці шляхам найменшага супраціву. Гэта адзін са спосабаў, якім аптымізуецца спажыванне мозгам энэргіі.

 

Лянуючыся задумацца лішні раз і патраціць троху больш рэсурсаў на пошук менш ввідавочнага рашэння, мы добра эканомім на глюкозе, але не на дасягненні мэтаў.

Эфект Данінга-Кругера мае яшчэ адну забаўную праяву (акрамя апісанай вышэй): большасць людзей, незалежна ад узроўню кампетэнцыі і здольнасцяў, успрымаюць і ацэнваюць сябе «крыху вышэй за сярэдняга». Гэта адна з падстаў веры ў тупых піндосаў або абмежаваных чурак (падсілкаваная групавым канфармізмам).

Вялікая колькасць нашых меркаванняў грунтуецца на жыццёвай статыстыцы — прэцэндэнты з уласнага жыцця. Ня трэба казаць, што гэты досвед надзвычай абмежаваны, але гэта не замінае нам рабіць агульныя высновы — экстрапаляваць, грунтуючыся толькі на тым, што ведаем з уласнага досведу. Або мы абапіраемся на самыя яркія і запамінальныя факты (эўрыстыка даступнасці), якія ў сваю чаргу зусім не з'яўляюцца сведчаннем рэальных тэндэнцый.

Памяць

Гэта тэма для сотні дысертацый. Але вось што абавязкова трэба ведаць пра памяць: кожны раз, калі мы нешта ўзгадваем, мы адбудоўваем успамін наноў. Нашая памяць рэканструктыўная. Гэта значыць, што, узгадваючы тую ці іншую падзею, мы ня счытваем ніякіх нязменных дадзеных, «запісаных на падкорку». Мы гэтыя падзеі рэканструюем: фактычна наноў ствараем вобраз прамінулай падзеі ў нашым розуме, карыстаючы, самі таго не разумеючы, больш свежыя дадзеныя. 

 

Кожны ўспамін — гэта рэканструкцыя падзеі мінулага з улікам актуальнай (новай) на дадзены момант інфармацыі. 

 

Памяць гэта не бібліятэка і не жорсткі дыск. У пэўнай ступені любы ўспамін — не рэпліка, а новы крэатыў.
Любы самы просты ўспамін гэта актывацыя прыкладна тых самых нэйронных сувязяў, што мела месца ў папярэдні раз. Ключавое слова тут — прыкладна. Чаму гэта важна? Таму што памяць часта нас падманвае. Нашмат часцей, чым здаецца. Пра феномен хібных успамінаў стала вядома зусім нядаўна, але гэта змушае нас перагледзець погляды ня толькі на прадмет даверу ўласным успамінам, але і ўсяго таго, што на іх грунтуецца — развагаў, перакананняў, высноў. Слухаем Элізабэт Лофтус, каб даведацца болей.

Эмоцыі

Мы, як і ўсе млекакормячыя, эмацыйныя істоты. Гэта значыць, у прыватнасці, што перажыванні і перакананні для нас ня менш важныя, за аб'ектыўныя факты і рацыянальныя высновы.

 

Дзе пануюць эмоцыі, здаровы сэнс спіць

 

Але трэба разумець, што эмоцыі — гэта аўтаматычныя рэакцыі, якія адбываюцца на ўзроўні падсвядомасці. Мы амаль ня можам за іх адказваць, але мы можам іх усведамляць, разумеючы прычыны і наступствы ўзнікнення, тым самым істотна змяншаючы ўплыў на думкі і ўчынкі.

Прага паслядоўнасці

Нашая псіхіка заточаная на тое, каб шукаць узаемасувязі. Мы злучаем кропкі, каб атрымаць малюнак. Не шукаць заканамернасцяў і прычынна-наступнасных сувязяў мы ня можам. Адсюль усе забабоны, тэорыі змоў, знакі ды іншая вулічная магія, якой мы схільныя карыстацца калі нам трэба патлумачыць нешта незразумелае. Гэта той выпадак, калі трэба сказаць «я ня ведаю» і супакоіцца, пакуль ня з'явяцца новыя звесткі. Але многія спаталяюць гэты голад пазнання інтэлектуальным фастфудам — містыкай ды іншай паранармальшчынай.

 

Прагнучы паслядоўнасці ны аддамо перавагу складнай гісторыі, нават калі яна гучыць як казка

 

На гэтай самай асаблівасці псіхікі базуецца і «слепата выбару» — так навукоўцы назвалі з'яву, калі нам на гвалт трэба апраўданне нашых дзеянняў. Здольнасць падмануцца, а пасля бараніць хібнае меркаванне пры дапамозе ўласнага рацыянальнага апарату дазваляе захаваць цэласнасць карціны свету. Любыя пашкоджанні карціны свету дастаўляюць сур'ёзны дыскамфорт.

Звычкі

Звычка гэта, па сутнасці, звычайны рэфлекс. Як у сабак Паўлава. І гэта вельмі важна. Бо, па-першае, чым больш аўтаматызаваны акт паводзінаў, тым больш памяць вызначае дзейнасць. ПАМЯЦЬ, а не свядомасць. Улюбёнае месца ў кінатэатры, або дарога дадому — мозг імкнецца да стэрэатыпіі дзеля ўсё той жа эканоміі энэргіі. 

 

Характар чалавека, асоба, гэта набор умоўных рэфлексаў рознай ступені складанасці — звычак, адфільтраваны досведам — асяроддзем і генэтыкай — біялогіяй

 

Па-другое, любая звычка, з цягам часу становіцца патрэбай. Любая. Але ёсць добрая навіна: што зрабіць звычкай — крытычнае ўспрыманне інфармацыі, або штодзённы прагляд навін — залежыць толькі ад цябе.

Выпрацоўвай карысныя звычкі свядома.

Related Articles

Media Quarantine

More Articles

Большасць людзей хоча: мець простыя адказы на складаныя пытанні – падзяліць усё на дабро і зло; пачуць пацвярджэнне сваім стэрэатыпам; адчуваць прыналежнасць да вялікай...

Крытычнае мысленне гэта інструмент — скальпіль, якім можна прэпараваць інфармацыю любога характару. Разабраць яе на складовыя, каб дакладна...

Ёсць уяўленні і нават цэлыя сістэмы перакананняў, якія вельмі падобныя да праўды, але за якімі не стаіць нічога акрамя (сама)падману, аблуды, прагі...