Ніхто не абаронены ад таго, каб стаць ахвярай прапаганды, на 100%. Праблема не ў недахопе ведаў, а ў прынцыпах работы чалавечай псіхікі — ключык можна падабраць да кожнага. І калі вы лічыце, што вы не кожны, і што менавіта ў вашым выпадку прапаганда бяссілая, вы становіцеся асабліва ўразьлівым.
Але палепшыць сваю ментальную абарону магчыма. Першае, што трэба зрабіць, — зразумець, як працуе чалавечы давер. Чаму мы давяраем, і як атрымліваецца, што часам, самі таго незаўважаючы, мы пачынаем верыць у абсурдныя рэчы? Адказы на гэтыя пытанні дае палітык і актывіст Віталь Каратыш.