Мы, людзі, схільныя лічыць сябе вянцом прыроды, нечым асаблівым, прынцыпова адрозным ад астатняй зямной фаўны. Наколькі гэтыя ўяўленні блізкія да праўды? Натуральна, тут нехта можа адразу ж запярэчыць: «гэта філасофія! суб'ектывізм! біялагізатарства! рэдукцыянізм! маюць права на існаванне розныя меркаванні».
Безумоўна, розныя меркаванні маюць права на існаванне. Але пад любым меркаваннем павінна быць надзейная эмпірычная база. Таму без залішніх слоў і спекуляцый можна проста азнаёміцца з матэрыялам, а высновы ўжо рабіць самому. З матэрыялам жа выступу прафесара Стэнфардскага ўніверсітэту Роберта Сапольскі на канферэнцыі TED азнаёміцца сапраўды варта. Чаму? Глядзі відэа. Усё, што ты заплаціш за гэтую інфармацыю, — 30 хвілін свайго жыцця. Яно таго вартае, павер.