«Шаноўнае спадарства! За гэтымі сценамі вас ніколі не кранецца кагнітыўны дысананс! Таму вам зусім няма патрэбы ведаць, што гэта такое.»
В. Пелевін «Пакаленне П»
Большасці людзей вядомае паняцце «кагнітыўны дысананс». Прынамсі так гэтай большасці здаецца. Зрэшты, практычна любы семантычна нагружаны тэрмін мае шмат узроўняў глыбіні. Раскрыць гэтую глыбіню, і тым самым лепей зразумець чалавека агулам і сябе ў прыватнасці, дапамагае гэтая публічная лекцыя Васіля Ключарова. Як заўсёды без кроплі вады, як заўсёды кампетэнтна — па спікеры добра відаць, што агучвае ён значна менш, чым хацеў бы агучыць. Асаблівая каштоўнасць матэрыялу ў тым, што з'ява «кагнітыўнага дысанансу« разглядаецца ня толькі з псіхалагічных, але і з фізіялагічных, біялагічных пазіцый. Выхад на матэрыяльны ўзровень заўсёды дазваляе па-сапраўднаму адчуць важнасць феномену. У лекцыі ўтрымліваецца надзвычай важная інфармацыя, на якую ня варта шкадаваць час.