Роберт Сапольскі: жорсткасць адзін да аднаго ў нас у крыві?

Людзі заўсёды дзяліліся на сваіх і чужых. Для нас гэта настолькі натуральна, што мы практычна не заўважаем гэтай фундаментальнай асновы нашых паводзінаў. А вельмі дарэмна. Разумеючы падобныя рэчы, нашмат прасцей становіцца разумець і самога сябе, і любыя іншыя з'явы, дзе замяшаныя людзі. Гэта нельга не ўлічваць, ігнараваць і лічыць, што ты не такі і можаш быць па-над астатнім статкам. Імкненне дзяліць усіх на сваіх і чужых — частка чалавечай прыроды, і мы нікуды ня можам ад таго падзецца. 

Гэтае кароткае відэа — цудоўны матэрыял для пачатку азнаямлення з тэмай статкавых паводзінаў. Роберт Сапольскі вельмі простымі словамі, не губляючы пры гэтым навуковай дакладнасці, дзеліцца з усім светам ведамі.   

Прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта Роборт Сапольскі — фігура ўнікальная. Калі ты з нейкай прычыны пачаў задавацца пытаннямі пра біялагічныя асновы паводзінаў чалавека, а зрабіць гэта, адмовіўшыся ад паэтычна-імфалагічнага падыходу, уласцівага гуманітарыям, вельмі няпроста, спадар Сапольскі першы, з кім табе варта пазнаёміцца. 

Пачынаючы ўнікаць у тэму, заўсёды складана адразу зарыентавацца. Пачынаеш гугліць і пашуковік нязменна выводзіць цябе на самае рэлевантнае і разам з тым папулярнае. Але папулярнае ня значыць якаснае. Гугл абавязкова вывядзе цябе на якога-небудзь Сяргея Савельева або Тацяну Чарнігаўскую. Ёсць шэраг людзей ад навукі, якіх вельмі любяць медыя за іхнія «неардынарныя і наватарскія» ідэі, за «альтэрнатыўны» погляд на некаторыя тэмы з вобласці навукі пра мозг. На іх часта спасылаюцца і запрашаюць на радыё і ў тэлевізар, каб падкарміць піпл простымі яркімі думкаміідэямі, хай сабе і далёкімі ад навукі. Але... Калі ты сапраўды хочаш атрымаць добрую базу па прадмеце «біялогія паводзінаў», пачні з Роберта Сапольскі. А  пасля ўжо можна будзе азнаёміцца і з «альтэрнатыўнымі меркаваннямі», калі не шкада часу. 

Акрамя таго, что ягоны навуковы даробак у вобласці нэйрабіялогіі, аўтарытэт і досвед маюць самае сапраўднае прызнанне на міжнародным узроўні, а ідэі і погляды ніяк не прэтэндуюць на хайповую «альтэрнатыўнасць», ён яшчэ і неверагодна таленавіты лектар. А гэта значыць, што нават не самы падрыхтаваны чалавек у стане зразумець, пра што ён кажа. А кажа ён вельмі цікавыя, карысныя і пацверджаныя навуковымі доследамі рэчы. 

Watch the video

Related Articles

Homo Sapiens

More Articles

«Патрыятызм — гэта цудоўны наркотык, які можна запампаваць нацыі ў вену дзеля безумоўнага паслушэнства вялікай колькасці людзей, гатовых забяспечыць вайну, бязглуздыя...

Media Quarantine

More Articles

Большасць людзей хоча: мець простыя адказы на складаныя пытанні – падзяліць усё на дабро і зло; пачуць пацвярджэнне сваім стэрэатыпам; адчуваць прыналежнасць да вялікай...

Крытычнае мысленне гэта інструмент — скальпіль, якім можна прэпараваць інфармацыю любога характару. Разабраць яе на складовыя, каб дакладна...

Ёсць уяўленні і нават цэлыя сістэмы перакананняў, якія вельмі падобныя да праўды, але за якімі не стаіць нічога акрамя (сама)падману, аблуды, прагі...