Не ствары сабе аўтарытэту

Не ствары сабе аўтарытэту

Не ствары сабе аўтарытэту

Гэтай думцы ўжо некалькі тысяч гадоў і яна паспела набіць у свядомасці пакаленняў добрую аскому. Мо, паўтораная мільён разоў, таму яна і мае такі мізэрны ўплыў, нягледзячы на сваю вартасць? Ці прычыны глухаты больш глыбокія і палягаюць у чалавечай прыродзе?

Сучасныя навуковыя доследы дазваляюць па-новаму зірнуць на гэты аспект чалавечых паводзінаў. Як выявілася, тэма аўтарытэту і нашага, чалавечага, да яго стаўлення амаль бяздонная. Яна пралівае святло на шмат якія гістарычныя падзеі, даючы адказ на пытанне «як такое магло здарыцца». Верагодна, карысці было б нашмат больш, калі б замест «Злачынства і пакарання» праходзілі «Падначаленне аўтарытэту» Стэнлі Мілгрэма. Але, падобна, у школы іншыя задачы (або метады), таму (да)адукоўвацца кожнаму даводзіцца сваімі сіламі. Дзякуючы некаторым унікумам (у самым лепшым сэнсе гэтага слова) працэс самаадукацыі спрашчаецца ў разы. Валянцін Конан, аўтар каналу Smash, — адзін з такіх талентаў. Вельмі каротка, канструктыўна і цікава ён асвятляе вельмі складаныя пытанні. За што яму вялізны дзякуй. 

Не ствары сабе аўтарытэту
Watch the video

Related Articles

Homo Sapiens

More Articles

Media Quarantine

More Articles

Большасць людзей хоча: мець простыя адказы на складаныя пытанні – падзяліць усё на дабро і зло; пачуць пацвярджэнне сваім стэрэатыпам; адчуваць прыналежнасць да вялікай...

Крытычнае мысленне гэта інструмент — скальпіль, якім можна прэпараваць інфармацыю любога характару. Разабраць яе на складовыя, каб дакладна...

Ёсць уяўленні і нават цэлыя сістэмы перакананняў, якія вельмі падобныя да праўды, але за якімі не стаіць нічога акрамя (сама)падману, аблуды, прагі...